Новости Молодечно и Молодечненского района

Аб прымяненні антыкарупцыйнага заканадаўства

  • 2018-06-28 05:31:30
  • Алег Бяганскі


У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшы памочнік пракурора раёна Таццяна Уліцкая, намеснік начальніка РАУС Юрый Кабакоў, супрацоўнік Маладзечанскага міжраённага аддзела ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Яўгеній Правілаў.

У час семінара запрошаным (кіраўнікам прадпрыемстваў сацыяльнай сферы, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, арганізацый аграпрамысловага комплексу) яшчэ раз давялі асноўныя прынцыпы, напрамкі і вынікі барацьбы з карупцыяй, прывялі канкрэтныя прыклады парушэнняў антыкарупцыйнага заканадаўства.  
Так, летась толькі па лініі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі на тэрыторыі раёна былі выяўлены 24 злачынствы карупцыйнай накіраванасці, з якіх 10 -- цяжкія і асабліва цяжкія. Сярод найбольш распаўсюджаных правапарушэнняў -- фіктыўнае працаўладкаванне, перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў і інш.

Выступоўцы падкрэслівалі, што да карупцыі вядзе ігнараванне патрабаванняў заканадаўства, безадказнасць пры выкананні службовых абавязкаў, парушэнне выканальніцкай дысцыпліны. Між тым пакаранне па адпаведных артыкулах Крымінальнага кодэкса вельмі жорсткае. Дык навошта выпрабоўваць лёс і шукаць на сваю галаву непатрэбныя прыгоды?