27.01.2017 11:11

Падтрымка мастацтва: усё па плане

На апошняй сесіі раённага Савета дэпутатаў зацверджаны комплекс мерапрыемстваў для забеспячэння рэалізацыі ў раёне Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2016-2020 гады.

Падтрымка мастацтва: усё па плане "Маладзечанская газета"


Яна накіравана на захаванне культурнай спадчыны Маладзечаншчыны, павышэнне якасці і разнастайнасці паслуг, якія аказваюць насельніцтву арганізацыі культуры рэгіёна. Атрымаюць далейшае развіццё народныя мастацкія промыслы, будуць падтрымлівацца мастацтва і творчасць, умацоўвацца міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы культуры. Важныя кірункі таксама стварэнне ўмоў для эстэтычнага выхавання дзяцей і моладзі, фарміраванне Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь, забеспячэнне захаванасці і выкарыстання архіўных дакументаў.

Комплекс зацверджаных для рэалізацыі мерапрыемстваў будзе спрыяць актыўнаму далучэнню насельніцтва да культурнага жыцця раёна, стварэнню ўмоў, пры якіх кожны жадаючы зможа рэалізаваць свой творчы патэнцыял.

Прочитано 1684 раз
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.