24 лістапада Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ №427, якім больш за 190 работнікаў розных сфер дзейнасці ўдастоены дзяржаўных узнагарод і ганаровых званняў. Медалём «За працоўныя заслугі» ўзнагароджаны дырэктар філіяла «Маладзечанскія электрычныя сеткі» Мінскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства энергетыкі «Мінскэнерга» САРЫЧАЎ Сяргей Сяргеевіч.