24.05.2019 11:55

Дэпутат Людміла Канановіч правяла выязны прыём грамадзян

Аб тым, што непакоіць працоўныя калектывы і што турбуе маладзечанцаў, гаварыла ў час выязнога прыёму грамадзян на мясцовых прадпрыемствах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Маладзечанскай гарадской выбарчай акрузе №72 Людміла Канановіч. 

В качестве иллюстрации. В качестве иллюстрации. "Маладзечанская газета"

Што ў пакеце?.. Сацыяльным

Парламентарый сустрэлася з кіраўніцтвам і работнікамі ААТ «Маладзечанскі малочны камбінат». Выконваючы абавязкі дырэктара Андрэй Лялікаў расказаў аб магчымасцях гэтага прадпрыемства, бліжэйшых планах па ўдасканаленні вытворчага працэсу. Было закранута важнае пытанне падрыхтоўкі спецыялістаў адпаведнага профілю, што, па меркаванні дэпутата, можна вырашыць на базе нашага горада, дзе ёсць навучальныя ўстановы, якія рыхтуюць кадры такога кшталту.

У цэхах камбіната дэпутат пацікавілася ў работнікаў умовамі працы, узроўнем заработнай платы і не пачула ніводнага наракання на гэты конт. Таксама ішла размова пра сацыяльны пакет. Аплачваемая сесія для студэнтаў-завочнікаў, якія вучацца па неабходнай спецыяльнасці, дадатковыя дні да водпуску за кошт сродкаў наймальніка, абанементы ў басейн, трэнажорныя і спартыўныя залы, 50 працэнтаў аплаты за білеты на канцэрты і іншыя мерапрыемствы ў Маладзечне і Мінску — сярод бонусаў для работнікаў камбіната.

Ці будзе новая школа?

Людзі пачулі адказы на пытанні, якія іх непакояць. Напрыклад, наконт будаўніцтва дзіцячага сада - пачатковай школы ў мікрараёне «Усходні», рамонту цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча, магчымага зносу прыватнага сектара па вуліцы Бухаўшчына і пераносу рынку райспажыўтаварыства. Дапамог пракаменціраваць пытанні намеснік старшыні райвыканкама Генадзій Актанаровіч, які прысутнічаў на выязным прыёме. Па яго словах, сёлета плануецца выдаткаваць грошы на падрыхтоўку праекта ўстановы адукацыі ў мікрараёне «Усходні». Рамонт бібліятэкі застаецца на кантролі, ён патрабуе вялікіх выдаткаў. Знос прыватнага сектара па вуліцы Бухаўшчына абмяркоўваецца, для ажыццяўлення новай забудовы патрабуюцца інвестары. Ужо наспела неабходнасць пераносу рынку райспажыўтаварыства па новым адрасе. Яго размяшчэнне па старой прапісцы даўно выклікае пэўныя нязручнасці і для прадаўцоў, і для маладзечанцаў. Гэта своеасаблівая пробка ў цэнтры горада.

Людміла Канановіч расказала работнікам малочнага камбіната аб парламенцкай дзейнасці. Яна сканцэнтравала ўвагу на ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб ахове працы», пагаварыла з калектывам наконт абавязковых медыцынскіх аглядаў пры працаўладкаванні, якія мяркуецца праводзіць за кошт сродкаў наймальніка, пра магчымасць датэрміновага выкарыстання мацярынскага (сямейнага) капіталу і пра тое, як важна не пакідаць без увагі ветэранаў працы.

З 40-годдзем, завадчане!

У рамках работы па выбарчай акрузе Людміла Канановіч наведала таксама ААТ «Завод Рамбыттэхніка».

— У нашым раёне гэта арганізацыя з’яўляецца базавай па аказанні бытавых паслуг насельніцтву, — заўважыла яна. – Прадпрыемства тройчы было занесена на рэспубліканскую Дошку гонару: у 2001-м, 2013-м і 2018 гадах за дасягненне найлепшых паказчыкаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця. Цяпер тут вядзецца актыўная работа па пашырэнні спектра паслуг.

Дырэктар Арцём Русакевіч пазнаёміў дэпутата са структурай завода, правёў па вытворчых цэхах і ўчастках. Парламентарай пагаварыла з работнікамі, пацікавілася пытаннямі аховы і ўмоў працы. А таксама ўручыла Прывітальны адрас з нагоды 40-годдзя заснавання прадпрыемства.

Фота: Ірына РАБУШКА.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://mgazeta.by/ofitsialno/item/4604-deputat-lyudmila-kananovich-pravyala-vyyazny-pryjom-gramadzyan.html#sigProId6985b42038
Прочитано 1110 раз Последнее изменение 24.05.2019 11:55
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.