Выкладчыца беларускай мовы і літаратуры СШ №2 Таццяна Уладзіміраўна Іваненка пэўны час вяла ў школе гурток журналістыкі. Цяпер педагог працягвае падтрымліваць захопленых вучняў у пошуках творчага «я». Таццяна і падказала дзецям ідэю даслаць відэасюжэты ў Гродна, каардынавала падрыхтоўчую работу.
Дыпломам «За актуальнасць» быў адзначаны праект дзевяці-класніка СШ №2 Мікіты Гладкойця «Злавіць жыццё» .
— Назва маёй конкурснай работы — «Massive People» («Выдатныя людзі»). За кадрам гучыць электронная музыка, якую, дарэчы, мы запісалі разам з сябрам Раманам Варанецкім з дапамогай мідзі-клавіятуры. Кліп чорна-белы, працягласцю каля 3 хвілін. Навявае роздум пра будучыню моладзі. Але кожны глядач можа ўбачыць свой сэнс, — гаворыць Мікіта.
Першыя відэасюжэты хлопец запісваў на тэлефон, а потым папрасіў бацькоў купіць фотаапарат. Яго натхняюць фільмы Люка Бесона і вабіць прафесія рэжысёра. Мікіта марыць па-ступіць у акадэмію мастацтваў менавіта на гэту спецыяльнасць. Дарэчы, невялікае падвальнае памяшканне ў яго доме ён плануе ператварыць у творчую майстэрню.
— А на сцяне размесцім храмакей – спецыяльны зялёны экран для стварэння спецэфектаў. Гэта мне падабаецца найбольш, — дадае субяседнік. – Чарговай прыступкай у творчасці можа стаць нават кароткаметражны фільм гульнявога жанру.
Дыплом «За арыгінальную ідэю» атрымаў відэаролік «Энергазберажэнне» — сумесная работа Мікіты і яго аднакласніка Дзмітрыя Гапцара. Гэта невя-лічкая рэклама працягласцю каля 30 секунд пра перавагу энергазберагальных лямп.
А дыпломам «За рэжысёр-скае рашэнне» ўзнагароджана работа зусім юных відэографаў — чацвёртакласніц СШ №2 Ксеніі Ясюкевіч і Ксеніі Мацеша. Героі іх мультыплікацыйнага фільма «Жывы капялюш»– фігуркі з канструктара «Лега». Дзяўчынкі зрабілі каля 200 фотаздымкаў, крыху змяняючы карцінку, злучылі і апрацавалі іх у спецыяльнай праграме, а пасля разам з іншымі вучнямі агучылі мульцік.
Фота: Лілія ЛІПНІЦКАЯ.