Новости Молодечно и Молодечненского района

Заскавіцкая школа адзначыла 50-годдзе

  • 2018-11-12 09:23:09
  • Анжаліка Крупянькова

У невялікай, але вельмі ўтульнай навучальнай установе асаблівая атмасфера, гэта сапраўды другі дом для настаўнікаў і іх выхаванцаў. На мінулым тыдні цяперашнія і былыя вучні, педагогі, бацькі віншавалі родную школу з 50-годдзем.

На юбілейнай урачыстасці было шмат гасцей. Старшыня Лебедзеўскага сельвыканкама Тамара Дудзіч уручыла дырэктару школы Віталію Анопу падзячнае пісьмо калектыву за паўвекавую плённую працу па навучанні і выхаванні юнага пакалення. Адзначана таксама адна са старэйшых педагогаў Людміла Сарока, якая працуе настаўніцай фізічнага выхавання з 1980 года.

Начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Іна Драпеза павіншавала калектыў ад імя раённага выканаўчага камітэта, адзначыла, што ў апошнія гады школа абнавілася, набыла сучасны выгляд. У гэтым заслуга ўсяго калектыву, яго былых кіраўнікоў, цяперашняга дырэктара Віталія Анопа. Парадавалі і падарункі: ад райвыканкама – сертыфікат на набыццё неабходнай мэблі, ад упраўлення па адукацыі, спорце і турызме – халадзільнік, ад раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі — прынтар. Многія педагогі былі заахвочаны. Ганаровымі граматамі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама ўзнагароджана Алена Бенедычук, райвыканкама – Людміла Шурпік, Людміла Сарока, падзячным пісьмом – Лілія Гарэлік.

Усе разам перагарнулі старонкі відэаальбома, пазнаёміліся з мінулым навучальнай установы, добрым словам прыгадалі яе былых кіраўнікоў Аляксея Маскацініна, Мікалая Кавалеўскага, Аркадзія Касцюка, Аляксандра Салагуба, Людмілу Шурпік, Льва Радзюкевіча. Дарэчы, у фае другога паверха была наладжана выстаўка пра гісторыю ўстановы.

Поўнасцю матэрыял размешчаны ў "МГ" за суботу, 10 лістапада.