Калектыў гэтай установы атрымаў мноства падарункаў, у тым ліку сертыфікат на набыццё інтэрактыўнай дошкі ад раённага выканаўчага камітэта. Але, як заўважаюць самі педагогі, самае дарагое – гэта прызнанне іх як прафесіяналаў, а таксама словы ўдзячнасці вучняў і бацькоў.
Сярод тых, хто з прывітальнымі словамі звярнуўся да віноўнікаў свята, намеснік старшыні райвыканкама Алеся Лукоўская, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Іна Драпеза, старшыня раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Людміла Каханоўская. З пачэснай місіяй прыехала галоўны спецыяліст аддзела дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесіянальна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ўпраўлення Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Алена Жучэнка. Менавіта яна ўручыла Ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь настаўнікам гіміназіі-каледжа, якія дасягнулі высокіх поспехаў у рабоце. А гэта Вольга Усюкевіч, Валерый Мурычын, Дзмітрый Ганецкі, Жанна Гадлеўская, Аляксандр Цярэшка і Максім Міхайлаў.
Ва ўрачыстасці прыняла ўдзел і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Канановіч, якая шмат гадоў працавала ў сферы адукацыі. Асабіста ад сябе ў знак прызнання таленту яна ўручыла сертыфікат на 50 рублёў у сталічны «ГУМ» Міколу Аўчыннікаву – члену Саюза масткоў, загадчыку мастацкага аддзялення гімназіі-каледжа мастацтваў.
Асаблівыя словы прагучалі і ў адрас ветэранаў гімназіі-каледжа. Гучнымі апладысментамі віталі першага дырэктара ўстановы Людмілу Васілевіч. Яна знайшлі цёплыя словы літаральна для ўсіх -- былых калег, тых, хто сёння працягвае гісторыю ўстановы, выпускнікоў і цяперашніх вучняў, іх бацькоў.
-- Мне не сорамна за сваю гімназію-каледж мастацтваў. Заўсёды памятайце, што вы адзіная сям’я, -- рэзюмавала Людміла Аркадзьеўна, звяртаючыся да прысутных.
Поўнасцю матэрыял чытайце ў "МГ" за суботу, 21 красавіка.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.