Новости Молодечно и Молодечненского района

Выпускной-2017 в Молодечно пройдет 9 июня

  • 2017-05-18 12:46:40
  • Ірына Рабушка

Выпускныя экзамены пройдуць з 1 па 8 чэрвеня. Пасля іх заканчэння святочныя ўрачыстасці для дзевяцікласнікаў адбудуцца ў навучальных установах.

Дзявятага чэрвеня «закружыць» раённы выпускны баль для адзінаццацікласнікаў, які заўсёды прыцягвае асаблівую ўвагу гараджан.
-- Пройдзе ён у звычайным фармаце. Дзве калоны школьнікаў разам з бацькамі, педагогамі і кіраўніцтвам навучальных устаноў адначасова пачнуць свой шлях ад гімназіі №6 і музычнага каледжа імя Агінскага. Яны ускладуць кветкі ля стэлы ў парку імя Перамогі, -- заўважыла намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Жанна Карповіч. – У Летнім амфітэатры ўрачыста ўзнагародзяць лепшых выпускнікоў – тых, якія закончылі гімназіі і школы з медалямі або праявілі сябе ў вывучэнні асобных дысцыплін, а таксама ў спорце і творчасці. Ушануюць бацькоў і педагогаў.

Сёлета з 709 вучняў 11 класаў на атэстаты аб сярэдняй адукацыі асобага ўзору прэтэндуюць 53. Летась былі 54 залатыя медалісты і адзін сярэбраны.

Сёлета невялікі канцэрт выпускнікам дасць група «Тяни-толкай». Дзейства завяршыцца салютам.

Атэстат аб базавай адукацыі атрымаюць 1376 вучняў. З іх 119 прэтэндуюць на пасведчанне асобага ўзору. Летась было 80 выдатнікаў.

Фота: Юлія Шаблоўская (з архіва "МГ").