Новости Молодечно и Молодечненского района

В Молодечно открыли школьную выставку советских игрушек

  • 2019-01-11 08:32:22
  • Анжаліка Крупянькова

Гэта чацвёртая тэматычная навагодняя выстаўка, расказвае дырэктар школьнага музея Вольга Смалонская. У мінулыя гады ўсёй школай стваралі калекцыі календароў, шкатулак, матрошак. І вось узнікла новая ідэя – наладзіць экспазіцыю савецкіх цацак, што захаваліся ў сем’ях настаўнікаў і вучняў. Адгукнуліся ўсе – ад першакласні-каў да выпускнікоў. З’ездзілі да бабуль, зрабілі рэвізію старых сервантаў ды гарышчаў. У вы-ніку сабралі 170 экспанатаў самых розных цацак – ад маленькіх пупсаў і бразготак да вялікіх мядзведзяў, набітых апілкамі, і мары хлопчыкаў савецкай эпохі пластмасавага «БелАЗа» з адкідным кузавам. Самым папулярным персанажам выстаўкі стаў карлсан. Іх сабралася ажно сем, прычым выраз твару ў кожнага розны, адзін і ўвогуле падобны на Юрыя Куклачова. Шмат прынеслі і гумовых гномікаў, ванькаў-устанькаў, лялек, пісталетаў, іншай пластмасавай зброі, якой у 1970-1980-я гулялі «ў вайнушку» хлопчыкі.

З кожнай звязаны настальгічныя ўспаміны, светлы сум па дзяцінстве, якое, на жаль, не вернеш.
— Гэту ляльку мне ў сем гадоў падарыў тата, прывёз яе з Мінска. Я называла яе Кацяй і вельмі любіла. А з гэтым гумовым мішкам гуляў мой сын Ула-дзіслаў, калі быў маленькім. Цяпер яму 23 гады, — расказвае настаўніца пачатковых класаў Таццяна Пекарэвіч.  

Поўнасцю матэрыял чытайце ў "МГ" за суботу. 12.01.2019 г.