Новости Молодечно и Молодечненского района

У школьнай калекцыі -- календары розных гадоў

  • 2016-12-29 12:21:26
  • Анжаліка Крупянькова

Напярэдадні Новага года дырэктар музея Баявой славы «Подзвіг» Вольга Смалонская сістэматызавала іх па серыях, падрыхтавала цікавую выстаўку і прэзентацыю, на якой пабывалі амаль усе вучні школы. А на канікулах тут праходзяць экскурсіі і для іншых навучальных устаноў горада.  

Магчыма, яна і сама не чакала, што ў сем’ях настаўнікаў і вучняў захавалася так шмат старых календароў – маўклівых сведак часу. Дзякуючы ім можна з лёгкасцю перанесціся ў эпоху СССР: самы стары каляндар са школьнай калекцыі датаваны 1973 годам. Ён маленькі, прысвечаны цырку. Гербы ўсіх 15 савецкіх рэспублік – на сельскім календары 1982 года, які прынеслі вучні 3 «В» класа разам з настаўніцай Таццянай Гамолка. У важкім томіку шмат парад для гаспадароў, таму ён і захаваўся.

Дарослыя наведвальнікі выстаўкі затрымліваюцца ля вялікай калекцыі з фатаграфіямі папулярных артыстаў, як савецкіх, так і замежных. Гэта серыя, як і іншыя – з уласнай калекцыі намесніка дырэктара школы па вучэбнай рабоце Маі Грынкевіч. Збірала яе з першага класа: на гэты занятак яе натхніў тата. Прыгадвае, як выменьвала ў знаёмых каляндарык з Папялушкай – вельмі хацелася мець гэту любімую казачную гераіню. Сабрала ўсе сталіцы СССР, толькі Рыгу не знайшла. У якім бы горадзе ні была, нязменна  шукала кіёскі, у якіх прадаваліся календары.

...Некранутыя, пакуль яшчэ з усімі лістамі календары на 2017 год ляжаць на нашых рабочых сталах, вісяць на сценах. Якімі будуць дні новага года, у многім залежыць ад нас саміх. Будзем спадзявацца, што лісткі календароў, як у папулярнай у савецкія часы песні Яраслава Еўдакімава, скажуць нам, што ўсё ў гэтым жыцці было недарэмна…

Поўнасцю матэрыял чытайце щ "МГ" за суботу, 31.12.2016.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.