Удзельнічалі ў спаборніцтвах школьнікі з Маладзечна, Валожына, Мядзела, Вілейкі. Яны даказалі, што жарты — лепшы спосаб запомніць правілы дарожнага руху. Удзельнікі прадэманстравалі прыклады крэатыву і нестандартныя падыходы ў раскрыцці тэмы, чым заслужылі апладысменты гледачоў і высокія балы журы.
— У перамозе былі ўпэўнены, — адзначыў капітан каманды Максім Цярзян. – Да спаборніцтваў рыхтаваліся некалькі месяцаў. Асаблівую ўвагу звярталі на артыстызм, музыкальнасць, выразнасць у выкананні нумароў. Важнае значэнне мела падтрымка гледачоў, бо выступалі ў сваёй гімназіі.
Максім дадаў, што веды правілаў дарожнага руху дапамагаюць навучэнцам не трапіць у бяду, а члены каманды з’яўляюцца сапраўднымі экспертамі ў пытаннях дарожнай бяспекі.
Вынікі гульняў пракаменціраваў інспектар ДАІ Маладзечанскага РАУС Сяргей Бартош:
— Дзякуючы такім мерапрыемствам у даступнай для дзяцей форме раскрываюцца ўзаемаадносіны вадзіцеляў і пешаходаў, паводзіны на дарозе веласіпедыстаў і матацыклістаў, правілы перавозкі непаўналетніх пасажыраў. Усё гэта дазваляе зніжаць дзіцячы дарожна-транспартны траўматызм.
Каманда «Жазло і радар» («ЖіР») з гімназіі №6 атрымала права выступіць на абласных спаборніцтвах КВЗ у Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня».
Фота: Аляксей ПЛАТКО.