Новости Молодечно и Молодечненского района

Шрифт Брайля открывает мир книги

  • 2018-01-25 11:42:18
  • Ірына Рабушка



Бібліятэчны фонд гэтай установы адзін з самых маштабных у нашым раёне – як па колькасці асобнікаў, так і па масіўнасці кожнага з іх (яны накшталт вялікіх офісных папак з дакументамі). Толькі ўявіце: сярэднестатыстычная кніга на 120 старонак, надрукаваная звычайным шрыфтам, займае 16 (!) тамоў па Брайлі. Літаратурай з рэльефна-кропкавым тактыльным шрыфтам наша школа-інтэрнат дапамагае і іншым спецыяльным установам вобласці.

Нядаўна бібліятэка папоўнілася новымі экзэмплярамі. Падручнікі і мастацкую літаратуру ў рамках дабрачыннай акцыі перадало выдавецтва «Народная асвета». Яно адзінае ў нашай краіне выдае літаратуру са шрыфтам Брайля.



-- Акцыя «Кнігі – дзецям!» даўно калясіць па Беларусі, але ў Маладзечне яна праводзілася ўпершыню. І мы, безумоўна, рады гэтаму, -- заўважае дырэктар школы-інтэрната Наталля Глінская. – Як вядома, выдавецтва кніг з рэльефна-кропкавым тактыльным шрыфтам вельмі дарагое. Адзін экзэмпляр абыходзіцца прыкладна ў тры тысячы рублёў.

Такія кнігі патрабуюць пэўнага рэжыму захоўвання тэмпературы, вільготнасці і наогул асабліва беражлівых адносін пры карыстанні, чаму выхаванцаў школы-інтэрната вучаць з пачатковых класаў.
Хлопчыкі і дзяўчынкі адразу ўзяліся акуратна разглядаць літаратурныя падарункі. І наперабой чытаць услых.


Фота: Аляксей ПЛАТКО.