Новости Молодечно и Молодечненского района

Шестая гимназия присоединилась к проекту «Шестая приглашает друзей»

  • 2017-05-30 11:50:29
  • Ірына Рабушка

У Беларусі ўсяго пяць такіх устаноў – у Мінску, Гродне, Віцебску, Брэсце і Маладзечне.

Ініцыіявалі праект мінчане – з самай вялікай у краіне гімназіі №6. Тут навучаецца амаль 1800 хлопчыкаў і дзяўчынак (у маладзечанскай, дарэчы — 747). Першая сустрэча ў рамках новага праекта адбылася ў сталічнай установе адукацыі. Сюды прыехалі маладзечанцы і брастчане. Дзевяць каманд старшакласнікаў з гімназіі Мінска і па адной з Брэста і нашага горада паспрабавалі свае сілы ў інтэлектуальным турніры «Што? Дзе? Калі?», які прысвячаўся гісторыі Беларусі. Пераможцамі сталі маладзечанцы. Гэта адзіная каманда, у складзе якой выключна хлопцы. Яны адказалі на пераважную большасць пытанняў, якіх у турніры было 18. Дапамагала гімназістам рыхтавацца намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце настаўніца гісторыі Вікторыя Шпетная.              

Удзельнікі праекта таксама арганізавалі сумесны канцэрт і пабывалі на экскурсіі ў музеі Вялікай Айчыннай вайны.

Запланавана ўжо наступная сустрэча, якая будзе прысвечана фінансавай адукаванасці.
Ірына РАБУШКА.