Новости Молодечно и Молодечненского района

Семейный проект в молодечненском центре «Росток» начался со «Шляпной вечеринки»

  • 2017-02-08 05:10:32
  • Ірына Рабушка

«Капялюшная вечарынка» стала адпраўным пунктам праекта. У прыгожай зале, дэкарыраванай, вядома, капелюшамі, вітала гасцей сама Беладонна. Яе ролю ўвасобіла метадыст па культурна-забаўляльнай дзейнасці Алена Суднік. Найперш удзельнікаў вечарынкі пазнаёмілі з гісторыяй стварэння галаўных убораў. Дарэчы, лічыцца, што заканадаўцамі моды ў гэтым кірунку былі англічане. Потым іх ідэі падхапілі ў Францыі.

І дзеці, і дарослыя з задавальненнем удзельнічалі ў шматлікіх конкурсах. Напрыклад, будавалі вежы з капелюшоў на галовах. Яркім атрымалася дэфіле. Журы ацэньвала арыгінальнасць галаўных убораў і цэласнасць вобраза. Многія самі зрабілі капелюшы са спадручных матэрыялаў — карт, скрыначак, стужак... Вясёлым быў танцавальны флэш-моб.

Акрамя гэтага, педагогі цэнтра арганізавалі майстар-класы па ўпрыгажэнні капелюшоў. А ў фае размясцілася тэматычная фотазона, дзе можна было сфатаграфавацца ў экстравагантных галаўных уборах. Удзельнікі «капялюшнай вечарынкі» атрымалі салодкія падарункі і зарад пазітыўных эмоцый. А тры самыя актыўныя сям’і – Біруковы, Няхай, Санковічы – сталі ўладальнікамі сертыфікатаў на бясплатнае наведванне «Пікніковай паляны» на тэрыторыі «Растка».


Фота: архіў ДЦК «Расток».