— Гэтыя прафесіі сярод самых запатрабаваных на сучасным рынку і, адпаведна, карыстаюцца попытам у абітурыентаў. Цікава, што ўсё часцей у грамадскім харчаванні працуюць юнакі, — заўважыла загадчыца аддзялення Святлана Сакольская.
На мерапрыемства прыйшлі старшакласнікі з гарадскіх і сельскіх школ. Іх пазнаёмілі з правіламі прыёму ў каледж, а таксама прадэманстравалі дасягненні юнакоў і дзяўчат, якія ўжо выбралі прафесіі ў сферы грамад-
скага харчавання. Некаторыя навучэнцы з’яўляюцца пераможцамі адпаведных конкурсаў і выставак, у тым ліку міжнароднага ўзроўню. З задавальненнем госці паўдзельнічалі ў майстар-класах па сервіроўцы стала, афармленні страў, вырабе кветак з цукровай пасты. Была арганізавана выстаўка кандытарскіх вырабаў, якія прыгатавалі навучэнцы, і творчых работ на харчовую тэматыку з нетрадыцыйных і спадручных матэрыялаў. Сярод самых цікавых экспанатаў — веласіпед са сталовых прыбораў, кубкі і сподкі з кававых зярнят. Інавацыйнай творчасцю навучэнцы з задавальненнем займаюцца ў гуртках «Смак» і «Ласун».
Гэтымі днямі да «Парада прафесій» рыхтуюцца навучэнцы аддзяленняў «Будаўнічыя работы», «Швейная вытворчасць і гандлёвая справа», «Тэхнічная эксплуатацыя абсталявання».
Фота: Вячаслаў ТАБУЛІН.