За тытул самай эрудзіраванай змагаліся восем каманд з агульнаадукацыйных устаноў горада: «Волаты» (гімназія №3), «Зорум» (СШ №4), «Факел» (гімназія №6), «Тутэйшыя» (гімназія №7), «Юныя патрыёты» (гімназія №10), «Знаўцы з Вялікага Гасцінца» і «Прометей» (СШ №14), «Нашчадкі Вітаўта» (Маладзечанскі дзяржаўны політэхнічны каледж).
На фінале прысутнічалі госці, якія аказалі метадычную дапамогу ў арганізацыі конкурснай інтэлектуальнай гульні: Міхась Казлоўскі — пісьменнік, краязнавец, метадыст цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча і Канстанцін Скур’ят — навуковы супрацоўнік Мінскага абласнога краязнаўчага музея.
Пытанні фінальнай гульні былі аб славутых мясцінах, помніках архітэктуры, гістарычных падзеях горада Мінска і Мінскай вобласці. Асабліва важнае значэнне надавалася ведам пра мемарыяльныя комплексы часоў Вялікай Айчыннай вайны, такія як Трасцянец, Хатынь, Дальва.
Па выніках гульні ўсе каманды-ўдзельніцы фіналу былі адзначаны дыпломамі фіналістаў, а кіраўнікі каманд — падзякамі. Дыплом пераможцы, медалі і статуэтку ў выглядзе савы атрымала каманда «Волаты», якая набрала 14 балаў з 18 магчымых. Віншуем пераможцаў і жадаем усім далейшых поспехаў!
Па матэрыялах, фотаматэрыялах ДЦК «Расток».