Новости Молодечно и Молодечненского района

Педагог по вокалу Паоло де Наполи дает мастер-класс в Молодечно и примет участие в концерте

  • 2017-01-24 13:11:10
  • Соб. инф.

У свой час Паола дэ Напалі ўдасканальваў майстэрства ў славутых оперных тэатрах Расіі, Латвіі, Літвы, Харватыі, Чэхіі, выступаў на сцэне Вялікага тэатра оперы і балета ў Мінску. Пасля завяршэння сольнай кар’еры выкладаў спевы ў ЗША, Японіі, цяпер праводзіць майстар-класы для маладых спевакоў з розных краін, дапамагае ім прафесійнымі парадамі.
Заняткі на базе нашага музычнага каледжа Паола дэ Напалі праводзіць з італьянскім піяністам Марка Бароні – афіцыйным піяністам асацыяцыі «Studio Lirico», піяністам Акадэміі тэатра La Scala (Мілан, Італія).

Традыцыйна ўсе вучні майстар-класа Паола дэ Напалі спяваюць у заключным канцэрце, у якім гучаць сусветна вядомыя творы вакальнага рэпертуару. У Маладзечне выступяць наш зямляк Андрэй Мікульчык, а таксама Ірына і Аляксандр Чарновы, Іван Гусеў (Расія), Андрыс Людвігс (Латвія), Гунта Гільготэ і Караліна Глінскайтэ (Літва), Людавіка Маркуцы і Стэфанія Віетры (Італія).

28 студзеня адбудзецца вялікі вячэрні канцэрт вакальнай музыкі, у якім прагучаць творы Вэрдзі, Расіні, Даніцэці, Рахманінава. Запрашаем аматараў вакальнай музыкі ў вялікую залу музычнага каледжа імя М.К. Агінскага ў 19.00.

Уваход вольны.
Яўгенія РУКЕВІЧ,
выкладчыца музычнага каледжа імя М.К. Агінскага.