Новости Молодечно и Молодечненского района

О чем пишут юные журналисты

  • 2017-04-17 12:54:09
  • Ірына Рабушка


— Конкурс мае даўнія традыцыі, але з кожным годам становіцца ўсё больш запатрабаваным, — гаворыць старшыня арганізацыі па вытворчым прынцыпе аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама РГА «Белая Русь» Зоя Кокаш, якая ўзначаліла судзейскую каманду. – Сучасная моладзь неабыякавая да лёсу роднай краіны, сямейных традыцый, мае актыўную жыццёвую пазіцыю. Гэта пацвярджаюць творчыя работы, якіх было пададзена 38.

У кожнай намінацыі былі вызначаны лепшыя. У дзвюх з іх — «Журналістыка ХХІ стагоддзя» і «Сямейны альбом» — па адным пераможцы. Гэта настаўніца гісторыі СШ №8 Юлія Белакова (даследчае эсэ «Сучасныя сродкі інфармацыі ў жыцці чалавека») і дырэктар музея баявой славы «Подзвіг» СШ №1 імя Янкі Купалы Вольга Смалонская (праект «У коле сям’і», у якім прасочваецца сувязь трох пакаленняў).

Дзве лепшыя работы вызначаны ў намінацыі «Твой погляд». Першае месца заняла педагог-арганізатар СШ №1 Вольга Ластоўская — аўтар відэапраекта «Час маладых». Яна ўзняла праблему інтэрнэт-залежнасці маладога пакалення. Другое — у Святланы Кіслай, выпускніцы «Школы журналістыкі» цэнтра творчасці дзяцей і моладзі «Маладзік», а цяпер першакурсніцы Інстытута журналістыкі Белдзяржуніверсітэта. Назва яе работы гучыць як заклік — «Дзейнічайце і будзьце аўтарамі свайго жыцця!».

Трое пераможцаў вылучана ў самай масавай намінацыі «Беларусь вачыма дзяцей». Гэта выхаванка «Школы журналістыкі» ЦТДіМ «Маладзік» Валянціна Трубач, якая ў сваім праекце «Убачыць Беларусь за пяць дзён» прапануе ўласны маршрут знаёмства з роднай краінай, а таксама навучэнка СШ №9 Анастасія Шаломская («Мая Беларусь: што я хачу паведаміць свету») і Ганна Буневіч з СШ №1 («Сцежкамі Багдановіча»).

Работы пераможцаў накіраваны на абласны этап конкурсу «Залатое пяро «Белай Русі-2017», лепшыя з іх пройдуць на «рэспубліку».