У арганізацыі конкурсу паштавікам па традыцыі дапамагаюць педагогі. Лепшыя пісьмы маладзечанцаў накіраваны на абласны этап.
Гэта роздум аб эўтаназіі 8-класніцы СШ №9 Эвеліны Ганчарук, разважанне аб захаванні міру на Зямлі вучаніцы 9 класа Лебедзеўскай СШ Кацярыны Грыб і на тэму сацыялізацыі інвалідаў у нашым грамадстве яе равесніцы з гімназіі №6 Ксеніі Ляшчэвіч. Самы юны канкурсант, 6-класнік Гарадоцкага вучэбна-педагагічнага комплексу Максім Сянько, разважаў аб праблеме дзяцей, чые бацькі не з’яўляюцца грамадзянамі ні адной краіны. Такіх, дарэчы, у свеце 12 (!) мільёнаў чалавек. Накіравана на «вобласць» і пісьмо Мікалая Валуя, таксама 6-класніка СШ №1 імя Янкі Купалы, які закрануў тэму вайны і бежанцаў.
Праводзіцца ён у тры этапы – раённы, абласны і рэспубліканскі. Нядаўна завяршыўся першы тур. Сёлета навучэнцы разважалі над тым, якую глабальную праблему яны дапамагалі б вырашыць у якасці саветніка Генеральнага сакратара ААН. Суддзі – прадстаўнікі раённага вузла паштовай сувязі і аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама – прачыталі 32 пісьмы. Сярод удзельнікаў было 16 хлопчыкаў.
— Жадаючых паспрабаваць сябе ў эпісталярным жанры бывала і больш, — заўважае намеснік старшыні журы Клаўдзія Перхаровіч, метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. – Верагодна, сёлета аказалася складанай тэма для роздуму. Канкурсанты ўзнімалі праблемы экалогіі, тэрарызму, адносін грамадства да людзей з абмежаванымі магчымасцямі… Таксама ўдвая павялічаны аб’ём пасланняў, якія павінны былі складацца не менш чым з тысячы слоў.
Маладзечанцы неаднойчы перамагалі як на абласным, так і на рэспубліканскім этапах Беларускага маладзёжнага конкурсу сачыненняў эпісталярнага жанру.