Новости Молодечно и Молодечненского района

Інтэлектуалы з «Шостага элемента»

  • 2019-01-09 11:33:44
  • Лилия Липницкая


Ужо больш за дзесяць гадоў ладзяць яе ў дзіцячым цэнтры культуры «Расток» сярод вучняў 10-11 класаў. Штораз тэма гульні мяняецца, сёлета яна прысвячалася Году малой радзімы і 630-годдзю Маладзечна. Больш актыўна адгукнуліся гарадскія ўстановы адукацыі. З 15 каманд — прэтэндэнтак на перамогу ў фінал выйшлі пяць: ад гімназій №6 і №7, СШ №9 і №11 і адзіная сельская – ад Лебедзеўскай СШ. Прычым, на думку арганізатараў, менавіта лебедзеўцам было найбольш цяжка, бо большасць пытанняў была звязана з гісторыяй, помнікамі і памятнымі месцамі Маладзечна.

Конкурсныя заданні дапамагалі рыхтаваць спецыялістам «Растка» прадстаўнікі Мінскага абласнога краязнаўчага музея і цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча (яны таксама ўвайшлі ў склад журы).

Які грамадскі будынак пачатку ХХ стагоддзя, узведзены ў нашым горадзе ў стылі мадэрн, захаваўся да гэтага часу? Назавіце імя аўтара помніка Ула-дзіміру Ільічу Леніну, які знаходзіцца на Цэнтральнай плошчы Маладзечна. Дзе ў горадзе размешчаны мемарыяльны комплекс у гонар вызваліцеляў, узведзены ў 1982 годзе? З нагоды якога свята была асвечана царква на Старым Месце, што з’яўляецца помнікам архітэктуры ХІХ стагоддзя? Каля вёскі Мясата ў 1979 годзе ўстаноўлены ўнікальны помнік у вы-глядзе валуна, які прысвечаны…

На гэтыя і многія іншыя пытанні давялося шукаць адказы школьнікам. Прадстаўнікі гімназіі №6 адказалі правільна на 16 з 18 магчымых. Гэта найлепшы вынік у інтэлектуальным турніры. Каманда, дарэчы, мае назву «Шосты элемент». А дапамагала рыхтавацца юным эрудытам намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Вікторыя Шпетная.