Навучэнцаў школ, настаўнікаў, насельніцтва запрасілі сёння далучыцца да патрыятычнай акцыі, ініцыятарам якой выступіла Міністэрства адукацыі, і напісаць Рэспубліканскую дыктоўку «Дзень народнага адзінства».
Мерапрыемства праводзіцца ўжо чацвёрты год з мэтай папулярызацыі Дня народнага адзінства, умацавання пачуцця агульнасці, гонару за нашу краіну, прыцягнення ўвагі маладога пакалення да неабходнасці захавання гістарычнай спадчыны.
«Экзаменацыйны тэкст» для ўсёй Беларусі падрыхтавала Акадэмія адукацыі. Ступень складанасці была вызначана як сярэдняя. Пры складанні тэксту арганізатары арыентаваліся на ўзровень падрыхтоўкі вучняў 10-11 класаў, але адзначалі пры анонсе акцыі, што далучыцца да яе можа кожны.
Прамая трансляцыя была арганізавана з Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Падключыцца да яе маглі ўсе жадаючыя анлайн праз YouTube або Telegram-канал Moladz.by. Дыктаваў тэкст папулярны беларускі моладзевы блогер Андрэй Максімаў.
Падрыхтавала Марына ПУЦЭЙКА
Фота: архіў устаноў адукацыі раёна