Новости Молодечно и Молодечненского района

Маладзечанскiя школьнiкi напiсалi анлайн-дыктоўку

  • 2026-02-21 15:20:14

У рамках Дня роднай мовы вучні восьмых i дзясятых класаў СШ N 11 г. Маладзечна прынялі ўдзел у рэспубліканскай анлайн-дыктоўцы пад назвай «Беларуская жанчына», якая аб’яднала навучэнцаў усёй краіны для захавання роднай мовы і культуры. Традыцыйная літаратурная праца дала магчымасць паказаць сваё валоданне беларускай мовай і павысіць пазнавальную актыўнасць юнага пакалення беларусаў.

Прыемна бачыць, што наша моладзь захоўвае цiкавасць да роднай мовы, сумеснага развіцця культурных традыцый Беларусі. Усе разам мы робім наш край яшчэ больш багатым культурна, шануем каштоўнасці нашых старэйшых пакаленняў і захоўваем любоў да нашай спадчыны!