Новости Молодечно и Молодечненского района

Маладзечанскія юнакі выйшлі ў фінал праекта «100 ідэй для Беларусі»

  • 2016-12-05 05:59:20
  • Ірына Рабушка

На абласны этап праекта па выніках раённых і занальных тураў адабралі 28 ідэй. Усе яны былі прэзентаваны ў барысаўскім комплексе «Барысаў-арэна». Моладзь Міншчыны найперш цікавілі сельскагаспадарчая галіна, экалогія, патрыятычнае выхаванне і IT-тэхналогіі. На «вобласці» наш райкам БРСМ прадставіў найбольшую колькасць праектаў: два распрацавалі навучэнцы гандлёва-эканамічнага каледжа і яшчэ адзін – іх равеснікі з Маладзечанскага дзяржаўнага каледжа.

Найбольшую ўвагу арганізатараў прыцягнула распрацоўка «Сэрвіс патокавага аднаўлення музыкі – MusicGO». Яго прыдумалі чацвёртакурснікі гандлёва-эканамічнага, будучыя праграмісты Дзмітрый Каспяровіч і Аляксандр Сцефановіч. Названы сэрвіс прызначаны для ліцэнзійнага праслухоўвання музыкі, уяўляе сабой мабільны дадатак для платформы Android. Карыстальнік зможа кешыраваць любімую музыку і слухаць яе без падключэння да інтэрнэту. Дарэчы, для Дзмітрыя гэта другая спроба ўдзелу ў праекце «100 ідэй для Беларусі». Раней ён таксама выходзіў у фінал, цяпер хлопец разлічвае на тое, што яго задума прыцягне ўвагу інвестараў.

Фота: архіў РАЙКАМА БРСМ.