Новости Молодечно и Молодечненского района

Китайский Новый год -- в молодечненской гимназии (фото)

  • 2018-02-23 11:05:35
  • Ірына Рабушка

«Мяў» – гэта кошка, а «маў» – кот

Другі год у гэтай навучальнай установе арганізаваны факультатыў па кітайскай мове. Дапамагаюць асвойваць яе маладзечанскім вучням валанцёры з Паднябеснай. Гімназія №10 плённа супрацоўнічае з Інстытутам Канфуцыя Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, а таксама з упраўленнем па грамадзянстве і міграцыі УУС Мінскага аблвыканкама. Валанцёр Вэньжуй Цуй прыехала з Харбіна ўслед за сваёй сяброўкай, якая працавала ў гімназіі ў мінулым навучальным годзе і засталася задаволеная набытым вопытам і ўражаная Маладзечнам.

Вэньжуй 22 гады, у сваёй краіне ва ўніверсітэце яна вывучае педагогіку і марыць выкладаць рускую мову. Дарэчы, яе родны горад вельмі вялікі і развіты. Там жыве звыш 10 мільёнаў чалавек, апошнім часам у модзе будаўніцтва шматпавярховак ад 30 да 50 паверхаў. Але кітаянка прыкіпела ўжо сэрцам і да Маладзечна, якое падаецца ёй ціхім і ўтульным. Хіба толькі цяжка дзяўчыне прызвычаіцца да беларускай кухні. Вэньжуй вельмі любіць рыбу, але тая, што прадаецца ў нас, зусім не такая, як у Кітаі. Цяпер у рацыёне дзяўчыны пераважна смажаныя бульба, курыца і свініна.

Дарэчы, у Паднябеснай Новы год будуць адзначаць з 16 лютага і аж да 2 сакавіка...

Поўнасцю матэрыял  змешчаны ў "Маладзечанскай газеце" за суботу, 24 лютага.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.