Сёлета Маладзечан-шчыну прадставіў 91 навучэнец, 48 з іх (53 працэнты) узнагароджаны дыпломамі.
Сярод іх 12 дыпломаў першай ступені, 14 – другой, 22 – трэцяй.
Першай у вобласці па гісторыі стала адзінаццацікласніца гімназіі-ка-леджа мастацтваў Таццяна Чарных. Няма роўных па нямецкай мове Віктару Мілеру з СШ №5, па французскай – Анастасіі Лянкевіч з гімназіі №3.
Найбольш паспяхова выступілі прадстаўнікі гімназіі №10, якія прывезлі 13 дыпломаў, гімназіі-каледжа мастацтваў (12 дыпломаў), гімназій №7 (6), №6 (5), №3 (4 дыпломы).
Тры дыпломы заваявалі вучні СШ №14, па адным — сярэдніх школ №4, 5, 8, 9, 12.
Самымі выніковымі прадметамі для маладзечанскіх разумнікаў аказаліся хімія (9 дыпломаў), нямецкая мова (7), геаграфія (5), руская мова і літаратура (5), матэматыка (4), інфарматыка (3 дыпломы).
У Маладзечна прыехалі з усёй вобласці ўдзельнікі трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па хіміі, рускай мове і літаратуры, што праходзілі ў Маладзечанскім дзяржаўным каледжы, а практычная частка па хіміі адбылася ў гімназіі №7.
Інфармацыю прадаставіла галоўны спецыяліст сектара да-школьнай, агульнай сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аксана Агірчук.