27.02.2019 11:21

«Молодость. Труд. Романтика». Лучшие студотряды наградили

Среди награжденных -- и молодечненцы.

В качестве иллюстрации. В качестве иллюстрации. "Маладзечанская газета"

Лепшыя студэнцкія атрады з’ехаліся ў Мінск на Усебеларускі злёт «Маладосць. Праца. Рамантыка». У іх ліку былі і маладзечанцы.

Форум з’яднаў звыш 300 чалавек – гэта прадстаўнікі розных міністэрстваў і ведамстваў ветэраны студатрадаўскага руху, сучасная моладзь.

Найперш удзельнікі мерапрыемства ў знак 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў усклалі кветкі да Памятнага знака ў гонар вызваліцеляў. Таксама была арганізавана экскурсія ў Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

А ў Нацыянальнай бібліятэцы праводзілася цырымонія ўзнагароджання рэспубліканскага конкурсу «Працоўны семестр-2018» на лепшы студэнцкі атрад, лепшых камандзіра, камісара і наймальніка. У ліку лідараў і маладзечанцы.

Удзячнасці ўручылі будатраду імя Героя Савецкага Саюза Фёдара Маркава і сэрвіснаму атраду імя Героя Савецкага Саюза Андрэя Валынца. Яны былі створаны адпаведна на базе ААТ «Маладзечанскі райаграсэрвіс» і ТДА «Віст», што ў нашым горадзе. У будаўнічым атрадзе працавалі сямёра навучэнцаў Маладзечанскага дзяржаўнага каледжа, а ў сэрвісным была зборная – васьмёра юнакоў з дзяржаўнага, політэхнічнага каледжаў, СШ №4, 14, Лебедзеўскай СШ і Вілейскага дзяржаўнага каледжа. Асабістыя ўдзячнасці атрымалі таксама маладзечанцы Леанід Баяндзін як лепшы камісар будатрада і Канстанцін Чапкоўскі як лепшы камандзір сэрвіснага студатрада. Хлопцы вучацца ў маладзечанскім і вілейскім каледжах. Прадстаўнікоў абодвух атрадаў у поўным складзе запрасілі на Усебеларускі злёт.

Знайсці часовую работу на лета моладзі дапамаглі актывісты райкама БРСМ. Першы сакратар Аляксей Вараўка адзначаны Ганаровым знакам беларускіх студэнцкіх атрадаў. Наперадзе чарговы працоўны сезон, і з ім звязана мноства цікавых планаў і ідэй.

Прочитано 2450 раз
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.