22.05.2018 15:56

В политехническом колледже побывал сотрудник вуза из Индии

Маладзечанскі політэхнічны каледж з дзелавым візітам наведаў дэкан факультэта інжынерыі ўніверсітэта CHRIST (Бангалор, Індыя) прафесар Івен Жазэ. Разглядаецца перспектыва супрацоўніцтва дзвюх навучальных устаноў.

У час візіту прафесара Івена Жазэ з Індыі ў каледж. У час візіту прафесара Івена Жазэ з Індыі ў каледж. "Маладзечанская газета"


Візіт арганізаваў Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі, у сістэму якога ўваходзіць каледж. Індыйская ВНУ рыхтуе спецыялістаў у галіне энергетыкі, сувязі і аўтамабілебудавання. Прафесар сустрэўся з кіраўніцтвам установы, выкладчыкамі. Пазнаёміўся з сістэмай навучання і метадычным забеспячэннем, наведаў вытворчыя лабараторыі.

— Асабліва яго зацікавіў працэс падрыхтоўкі мехатронікаў і тэхнікаў па эксплуатацыі электраабсталявання, — заўважыла намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце каледжа Ала Кароль. – Наогул, прадстаўнікі Індыйскага ўніверсітэта не першы раз прыязджаюць у Беларусь. Іх увага засяроджана на сучасных тэхналогіях вытворчасці сельгасмашын.

У Маладзечанскага політэхнічнага каледжа ўжо ёсць вопыт перанавучання замежных спецыялістаў (дарэчы, з вышэйшай адукацыяй). Пяць гадоў таму тут прайшлі адпаведны курс дзесяць нігерыйцаў, якія працуюць у галіне энергетыкі. Як заўважае Ала Кароль, у іх была тэарэтычная база, але неставала практыкі. Менавіта ў Маладзечне яны запоўнілі гэты прабел.

Фота: архіў ПОЛІТЭХНІЧНАГА КАЛЕДЖА.

Прочитано 3489 раз
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.