21.05.2018 15:31

В музее выставлены работы учащихся музыкального колледжа

У Мінскім абласным краязнаўчым музеі прадстаўлена амаль 100 мастацкіх твораў навучэнцаў і выпускнікоў аддзялення дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва музычнага каледжа імя М.К. Агінскага. Прысвечана яна 60-годдзю навучальнай установы.

В музее выставлены работы учащихся музыкального колледжа "Маладзечанская газета"

Названае аддзяленне самае маладое ў каледжы — яму крыху больш за 20 гадоў. Увесь гэты час калектыў плённа супрацоўнічае з краязнаўчым музеем. У фондах ёсць работы стваральніцы  аддзялення Вікторыі Чырвонцавай, яе цяперашняй прадаўжальніцы Людмілы Валковіч-Борыс. Захоўваюцца творы Васілія Таркана, які таксама садзейнічаў развіццю дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. На ўрачыстым ад-
крыцці выстаўкі з сімвалічнай назвай «З вытокаў да сучаснасці» музейшчыкі перадалі навучальнай установе ў знак шматгадовага супрацоўніцтва і з нагоды юбілею каталог «Рукою майстра», у якім сабраны фотаілюстрацыі работ членаў Беларускага саюза мастакоў – ураджэнцаў Мінскай вобласці.

А наведвальнікі выстаўкі могуць азнаёміцца з усімі напрамкамі народнай творчасці, што асвойваюць сённяшнія навучэнцы каледжа. Відавочна, народныя традыцыі, культура цікавяць моладзь. Пры гэтым пачынаючыя творцы смела дадаюць сучасныя штрыхі. У выніку атрымліваюцца прыгожыя, неардынарныя работы.

Юнакі і дзяўчаты звярнуліся да самых розных тэм. Ёсць творы, прысвечаныя каляндарным і абрадавым святам. Таксама ўвагу аўтараў прыцягнулі беларускія святыні, храмы. Прадстаўлены і філасофскія работы (дарэчы, шэраг з іх – дыпломныя). Напрыклад, творцы «разважалі» аб шчасці ў сям’і, каханні, жаночай долі і мары. Толькі ў кожнага з іх свой матэрыял для творчага ўвасаблення – лён, саломка, дрэва, папера.
Многія аўтары падышлі да мастацтва, калі можна так сказаць, практычна. Іх работы накшталт скульптурных кампазіцый ці скарбонак выдатна аздобяць інтэр’ер. А саламяныя капелюшы дапоўняць гардэроб. Гэта выстаўка абавязкова натхніць кожнага на новыя творчыя ідэі.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://mgazeta.by/obrazovanie/item/2787-v-muzee-vystavleny-raboty-uchashchikhsya-muzykalnogo-kolledzha.html#sigProId5ce25f125c
Прочитано 3782 раз
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.