Групу з 30 чалавек, якія тут набываюць прафесіі швачкі-цырульніка, упершыню набралі ў мінулым навучальным годзе.
Тэрмін навучання спецыялістаў такой кваліфікацыі разлічаны на паўтара года. Пакуль падлеткі асвойвалі швейную справу, у каледжы адрамантавалі свабоднае памяшканне, арганізавалі шэсць рабочых месцаў, набылі неабходную мэблю, інструменты. Грошы на гэтыя мэты былі зароблены аказаннем паслуг насельніцтву па рамонце і шыцці адзення, вытворчасці вырабаў з дрэва і металу.
Сярод будучых швачак-цырульнікаў ёсць адзін юнак. Маладзечанец Уладзіслаў Сяргей прызнаўся, што хоча замацавацца ў індустрыі прыгажосці. Пакуль ён з цікавасцю асвойвае розныя тэхнікі стрыжкі і
У каледжы збіраюцца адкрыць новую спецыяльнасць «стыліст».
Фота: Аляксей ПЛАТКО.