03.01.2018 9:22

У СШ №1 -- выстаўка снегавікоў

Карагод з васьмідзесяці снегавікоў упрыгожыў фае другога паверха маладзечанскай СШ №1.

У СШ №1 -- выстаўка снегавікоў "Маладзечанская газета"


Да кожнага Новага года ў школе праводзіцца конкурс работ сярод класаў. Чаго толькі ні прыдумвалі педагогі, вучні, бацькі ў мінулым: рабілі незвычайныя ёлачкі, розных звяроў – сімвалаў года па ўсходнім календары.

«З кожным разам усё цяжэй вырашыць, на які персанаж скіраваць свае фантазію і творчасць. Але ж традыцыю трэба працягваць, тым больш што гэта адзін з этапаў агульнашкольнага конкурсу на лепшы вучнёўскі калектыў і ў кожнага класа ёсць магчымасць зарабіць дадатковыя балы», — гаворыць галоўны натхняльнік і арганізатар такіх цікавых мерапрыемстваў намеснік дырэктара школы па выхаваўчай рабоце Наталля Вяршыцкая. Снегавікі – ідэя педагога-арганізатара Лідзіі Буйко, якую падтрымалі не менш творчыя калегі. Сёлета ў дзятвы амаль не было магчымасці зляпіць сапраўдных, дык няхай чаруюць над папяровымі, футравымі, ніцянымі…

Больш падрабязна -- у "МГ" за суботу, 30.12.2017 г.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://mgazeta.by/obrazovanie/item/2083-u-ssh-1-vysta-ka-snegaviko.html#sigProId4bd67ac26e
Прочитано 2294 раз Последнее изменение 03.01.2018 9:22
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.