20.09.2023 8:41

«Беларусь – мая песня!»

Нельга забываць гісторыю свайго народа і продкаў, бо менавіта дзякуючы ёй мы такія, якія есць. Шмат розных людзей жыве на нашай зямлі, але ўсе мы любім нашу Радзіму, паважаем законы, з’яўляемся сапраўднымі патрыётамі і памятаем, што адзінства народа – гэта сіла і моц краіны.

Напярэданні Дня народнага адзінства ў ЦТДЗіМ «Маладзік» прайшоў раённы фестываль беларускай народнай творчасці «Беларусь – мая песня!».

Фестываль складаўся з дзвюх конкурсных частак: конкурс мастацкай самадзейнасці, удзельнікі якога дэманстравалі свае таленты ў вакальным, харэаграфічным і інструментальным накірунках. І конкурс-выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці, дзе былі прадстаўлены работы па наступных намінацыях: мастацкая вышыўка, вырабы з саломкі, народная лялька, выцінанка, валянне. Напярэданні фестываля былі падведзены вынікі конкурсу-выставы, а пераможцы ўзнагароджаны падчас свята на сцэне.

Усе ўдзельнікі конкурсу мастацкай самадзейнасці былі адзначаны членамі журы (Пекарская І.Ф., настаўнік па вакалу сярэдняй школы № 14; Стасевіч І.У., настаўнік па классе акардэона, кіраўнік узорнага ансамбля акардыаністаў «Акардэон MIX» гімназіі-калледжа мастацтваў ; Шульжыцкая Н.В., намеснік дырэктара цэнтра творчасці дзяцей і моладзі «Маладзік») і ўзнагарожданы дыпломамі ўпраўлення па адукацыі Маладзечанскага райвыканкама.

Акрамя прыемных мелодый, родных спеваў, жывой інструментальнай музыкі для ўсіх прыхільнікаў і аматараў беларускай народнай творчасці была арганізавана інтарактыўная пляцоўка «Беларускае кола» з гульнямі і забавамі, якую правялі Матусевіч Г.І., педагог-арганізатар, і Чаўпіла І.А., культарганізатар.

У ролі вядучай фестывалю выступіла метадыст Гулецкая А.А.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 60 навучэнцаў з устаноў адукацыі Маладзечанскага раёна.

Тэкст і фота: ЦТДЗіМ «Маладзік».

Прочитано 544 раз
Заимствованная инф.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.