23.02.2023 9:12

Ваенная песня -- гонар Айчыны

Назаўсёды застануцца ў памяці народа імёны герояў, якія абаранялі нашу Радзіму. Адным з абавязкаў школы ў цесным тандэме з сям’ёй з’яўляецца выхаванне ў падрастаючага пакалення пачуцця гонару, патрыятызму і любові да сваёй Радзімы, каб кожнае наступнае пакаленне паважала памяць бацькоў, дзядоў, прадзедаў.

У Палачанскай сярэдняй школе стала традыцыяй напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны праводзіць агляд-конкурс строю і ваенна-патрыятычнай песні сярод вучняў. Сёлета ён адбыўся 20 лютага сярод вучняў 5-11 класаў.

У пачатку конкурсу ўрок мужнасці з вучнямі 5-8 класаў правёў настаяцель Палачанскай царквы святой Багародзіцы іерэй Дзмітрый Папоў. Перад вучнямі 9-11 класаў з патрыятычнай лекцыяй выступіў начальнік аддзела прызыву на ваенную службу ваеннага камісарыята Маладзечанскага і Валожынскага раёнаў падпалкоўнік Васілій Сокал.

Падрыхтоўка каманд пачалася загадзя. Удзельнікам трэба было вывучыць няпростыя элементы страявой падрыхтоўкі і выступіць перад журы. Спачатку атрады прайшлі страявым крокам пад марш «Развітанне славянкі», затым быў вынесены Дзяржаўны сцяг і выкананы Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь.

Удзельнікі спаборнічалі ў пастраенні, выкананні страявых каманд, камандзіры ўпэўнена здавалі рапарт. Выступленне па страявой падрыхтоўцы ацэньвалася па наступных крытэрыях: дысцыпліна строю, знешні выгляд, выкананне паваротаў на месцы, страявы крок, выкананне ваенна-патрыятычнай песні, дзеянні камандзіра.

У складзе журы, якое ацэньвала страявыя навыкі навучэнцаў, былі Васілій Сокал, старшыня Палачанскага сельвыканкама Анастасія Іода, Дзмітрый Папоў, намеснікі дырэктара школы па вучэбнай рабоце Алена Міхальцова і Наталля Лістападава. Няпроста ім было вызначыць каманду-пераможцу, бо ўсе вучні паказалі добрыя вынікі. Першае месца ў конкурсе заняў атрад «ПДВ» 9 класа, а лепшым камандзірам прызнаны камандзір атрада «Арляняты» 8 класа Уладзіслаў Бабей.

Юрый МЯЦЕЛЬСКІ,
кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Палачанскай СШ.
Фота: архіў ШКОЛЫ.

 

Прочитано 145 раз
Заимствованная инф.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.