08.04.2022 16:17

З днём нараджэння, родная школа!

75-годдзе адзначае сёння Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Лебедзеўская сярэдняя школа Маладзечанскага раёна».

На ўрачыстасць у Лебедзеўскім сельскім доме культуры сабраліся сённяшнія і былыя вучні, педагогі школы. З адметнай датай іх віншавалі ганаровыя госці – прадстаўнікі раённай і мясцовай улады, парламентарыі, упраўлення па адукацыі Маладзечанскага райвыканкама, прафсаюзнай арганізацыі, шэфскіх прадпрыемстваў, устаноў культуры і адукацыі.



За добрасумленную працу многія педагогі школы былі адзначаны ганаровымі граматамі і падзякамі.



Любімай школе і настаўнікам прысвячаліся відэафільм, а таксама лепшыя канцэртныя нумары, якія прагучалі ў гэты дзень са сцэны.





Больш падрабязна чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў газеты.

Фото: Алексей Плотко

Прочитано 907 раз Последнее изменение 08.04.2022 16:17
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.