Новости Молодечно и Молодечненского района

Дзень памяці і ведаў: паўфінал «Эрудыт-2025»

  • 2025-11-21 16:26:25

У гэтым годзе ўсё прагрэсіўнае чалавецтва адзначае важную падзею – 80 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў. Вайна пакінула крывавы след у гісторыі нашай краіны, не мінула ніводную сям’ю, перакрэсліла мноства чалавечых лёсаў. Эстафету народнай памяці аб тых далёкіх часах мы павінны захаваць, каб перадаць будучаму пакаленню.







20 лістапада ў дзіцячым цэнтры культуры «Расток» прайшоў паўфінал конкурснай інтэлектуальнай гульні «Эрудыт-2025». У ім прынялі ўдзел 15 каманд, якія прадстаўлялі ўстановы адукацыі не горада і раёна. Тэма гульні: «Дарогамі вызвалення» (асноўныя даты і падзеі вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў).







У фінал прайшло 9 каманд. Гэта прадстаўнікі СШ № 2 («Агонь Перамогі»), гімназіі № 3 («Волаты»), СШ № 4 («ЗОРУМ»), гімназіі № 6 імя С. Т. Дзямешкі («Эрудыты»), СШ № 9 («Дывізія № 9»), СШ № 11 («Нашчадкі Перамогі»), дзве каманды з СШ № 14 («Полымя» і «Праметэй»), а таксама каманда з Маладзечанскага гандлёва-эканамічнага каледжа Белкаапсаюза.
Дзякуем усім за ўдзел і жадаем поспехаў у фінальнай гульні!