Новости Молодечно и Молодечненского района

Чытаем шмат, чытаем разам!

  • 2017-04-03 13:17:21
  • Ірына Рабушка

Але сёлета тэма асаблівая – 500-годдзе беларускага кнігадрукавання.

Конкурс праводзіцца на працягу года: першы этап (з 1 па 31 сакавіка) – ва ўстановах агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі, другі (з 1 па 30 красавіка) – раённы, трэці (з 1 па 31 мая) — абласны (Мінскі гарадскі). Дарэчы, старт конкурсу быў дадзены 21 лютага – у Міжнародны дзень роднай мовы. На заключным этапе выступяць самыя яркія чытальнікі.
Сярод заснавальнікаў конкурсу – Міністэрствы інфармацыі і адукацыі краіны, Саюз пісьменнікаў Беларусі. Галоўныя мэты – павышэнне цікавасці падрастаючага пакалення да чытання і выхаванне на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры, развіццё і захаванне маральных каштоўнасцей і ідэалаў беларускага грамадства, пашырэнне чытацкага кругагляду, пошук і падтрымка таленавітай моладзі.