Новости Молодечно и Молодечненского района

Анастасия Сухоцкая из Молодечно: «Узнав, что у меня 100 баллов, я... расплакалась»

  • 2020-07-17 09:46:57
  • Ірына Рабушка

— Для мяне мая родная школа самая лепшая! – тут жа парыруе стобальніца. — Галоўныя складальнікі поспеху вучняў — найперш іх старанні і прафесіяналізм настаўнікаў.

У дзясятым і адзінаццатым класе Насця выбрала гуманітарны профіль, дзе больш часу адводзілася на вывучэнне беларускай мовы і грамадазнаўства. Гэтыя дысцыпліны, а таксама англійская мова ёй неабходныя для таго, каб паступіць на юрыдычную спецыяльнасць.

Насці заставалася толькі вызначыцца з ЦТ паміж рускай і беларускай мовамі.

— Рашэнне даволі складанае, — заўважае Анастасія. – Спачатку аддала перавагу рускай мове. Па гэтым прадмеце я ўдзельнічала ў алімпіядным руху. Але ўрэшце беларуская ўзяла верх. Да ЦТ рыхтавалася на працягу ўсяго адзінаццатага класа.

Насці хапіла звычайных школьных урокаў і факультатыўных заняткаў плюс адна-дзве гадзіны штодзённай самастойнай работы.

— З сёмага класа я займалася ў Марыны Мікалаеўны Талапіла. Гэта наш класны кіраўнік. У яе вельмі цікава на ўроках.


Поўнасцю матэрыял чытайце ў "МГ" за суботу, 18 ліпеня.

Чытайце таксама: 100 баллов на ЦТ получили как минимум семеро выпускников школ Молодечненского района