Госці расказалі пра ўстановы адукацыі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, дзе можна атрымаць ваенныя спецыяльнасці.
У час сустрэчы было сказана, што прафесія афіцэра была і застаецца адной з самых ганаровых у нашай краіне. Пры гэтым дзяржава гарантуе бясплатную якасную адукацыю, поўнае забеспячэнне на час вучобы, працаўладкаванне, дастойную аплату працы і важкі сацыяльны пакет. Летась 18 выпускнікоў школ Маладзечаншчыны паступілі ў ваенныя ВНУ або на ваенныя факультэты грамадзянскіх вышэйшых навучальных устаноў.
Як зазначыў намеснік камандзіра па ідэалагічнай рабоце 50-й асобнай змешанай авіяцыйнай базы Андрэй Клеўжыц, авіяцыя з’яўляецца найбольш эфектыўнай ударнай сілай сучаснай арміі. Таму на маладых людзей, якія вырашаць звязаць свой лёс з небам, ускладаецца асаблівая адказнасць. Яго словы пацвердзіў выпускнік СШ №14 старшы інжынер аэрадромнай базы авіяцыйнага факультэта Ваеннай акадэміі Арцём Доўнер.
-- Маладое пакаленне павінна цаніць, што народ Беларусі жыве пад мірным небам, займаецца стваральнай працай, -- падкрэсліў ваенны камісар ваеннага камісарыята Мінскай вобласці палкоўнік Мікалай Крыўчэня. – Узброеныя сілы гарантуюць бяспеку грамадзянам і недатыкальнасць граніцам краіны. Юнакі і дзяўчаты разумеюць гэта, таму і выбіраюць ваенныя спецыяльнасці.
Афіцэр адзначыў, што ваенныя спецыялісты могуць рэалізаваць сябе і ў народнай гаспадарцы. Гэта яшчэ адзін аргумент на карысць паступлення ў адпаведныя ВНУ.
Фота: Вячаслаў ТАБУЛІН.