Новости Молодечно и Молодечненского района

Адзначылі бізнес-кампанію «Кудесніца» з вёскі Краснае

  • 2017-05-25 12:44:57
  • Алег Бяганскі


Фестываль праходзіў у два этапы. На першым экспертная група ацэньвала 49 прадстаўленых на конкурс бізнес-планаў. У другі этап прайшлі 27 бізнес-кампаній з Жодзіна і дванаццаці раёнаў Мінскай вобласці, а таксама з Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

У праграме мерапрыемства былі майстар-класы, трэнінгі, сустрэчы з паспяховымі прадпрымальнікамі і інш. Удзельнікі фіналу атрымалі пасведчанні. Лепшыя школьныя бізнес-кампаніі былі ўзнагароджаны спецыяльнымі дыпломамі ў чатырох намінацыях. У адной з іх — «Лепшая прэзентацыя» — журы адзначыла бізнес-кампанію «Кудесница» Красненскай сярэдняй школы.