Аляксандр Міхалькевіч і Дар’я Віторская сёлета закончылі гімназію №7 з залатымі медалямі, у іх атэстатах выключна найвышэйшыя балы па ўсіх дысцыплінах, што бывае даволі рэдка. Саша і Даша падзяліліся сакрэтамі поспеху і расказалі аб тым, як дасягнуць такога выніку.
Шосты год у цэнтральнай раённай бальніцы працуюць санітарамі бацька і сын Аляксей і Віталій Борысы. Работа прыносіць ім задавальненне. Удзячныя за яе і медперсанал, і пацыенты.
Васілій Таркан, які шосты год кіруе раённай арганізацыяй Беларускага таварыства інвалідаў, адзначаны Ганаровай граматай за плённую грамадскую дзейнасць. Узнагароду ён атрымаў ад міністра працы і сацыяльнай абароны Ірыны Касцевіч.
Апошні школьны вальс сёлета станцавалі больш за 700 юнакоў і дзяўчат Маладзечаншчыны. У мінулую пятніцу адбыўся раённы выпускны баль. Пабывалі на мерапрыемстве і журналісты «Маладзечанскай газеты».