У Маладзечанскім супрацьтуберкулёзным дыспансеры арганізуюць дзённы стацыянар. Гэта стане своеасаблівым эксперыментам для жыхароў Мінскай вобласці. А ў суботу, 24 сакавіка, у Сусветны дзень барацьбы з туберкулёзам, кожны жадаючы зможа зрабіць флюараграму і адразу атрымаць кансультацыю ўрача.
Год малой радзімы, пад знакам якой пройдзе 2018-ы, і 80-годдзе Мінскай вобласці сталі лейтматывам абласнога этапу Усебеларускай патрыятычнай акцыі «Мы – грамадзяне Беларусі!», прысвечанай Дню Канстытуцыі, што ладзілася ў нашым Палацы культуры.
Франц Світо больш за паўвека прысвяціў медыцыне, найбольш працаваў у Маладзечне. Ён стаяў ля вытокаў службы пералівання крыві Мінскай вобласці, вынайшаў прэпарат ад ацёку мозга, зрабіў шэраг іншых адкрыццяў.
У Мінску ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Максіма Горкага прайшоў дабрачынны «модны паказ» адзення для хлопчыкаў і дзяўчынак з асаблівасцямі развіцця. Выхаванцы Маладзечанскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната (для дзяцей з праблемамі зроку) выступілі ў якасці мадэляў.
Штодзень у Беларусі выяўляецца 6-7 новых выпадкаў ВІЧ-інфекцыі. Па стане на 1 сакавіка ўжо зарэгістравана каля 25 тысяч хворых. На Маладзечаншчыне — 95.