У Маладзечанскім дзяржаўным каледжы стартаваў конкурс прафесійнага майстэрства «College Skills-2017» сярод навучэнцаў гэтай установы, а таксама выпускнікоў, якія цяпер з’яўляюцца маладымі спецыялістамі.
Шматкіламетровая чарга на лекцыю з аўстралійскім матывацыйным аратарам Нікам Вуйчычам, пралетарскія песні на сустрэчы з расійскім палітыкам Генадзіем Зюганавым, беларускія «абдымашкі» з прадстаўнікамі розных кантынентаў… Маладзечанка Аксана Апяцёнак, адна з прадстаўніц дэлегацыі Мінскай вобласці, падзялілася ўражаннямі пра ХІХ Сусветны фестываль моладзі і студэнтаў, які нядаўна прайшоў у Сочы.
Сёння ўдзельнікі нашай рубрыкі, у якой мы расказваем пра людзей з рэдкімі і нязвыклымі імёнамі, мама з сынам Уладзіслава і Ярамір Рудак. Яны жывуць у Берліне і з задавальненнем чытаюць «Маладзечанскую газету». У Германію яе дасылаюць сваякі.
У мінулую пятніцу ў Палацы культуры адбылася вялікая ўрачыстасць з нагоды прафесійнага свята работнікаў культуры. Па традыцыі былі ўручаны спецыяльныя прэміі «Талент» і сімвалічныя «Оскары» лепшым прадстаўнікам гэтай сферы.