У сёмы раз у краіне стартаваў рэспубліканскі конкурс «100 ідэй для Беларусі», арганізатарам якога з’яўляецца БРСМ. Ён праходзіць у некалькі этапаў і яднае наватараў ад 14 да 35 гадоў.
Два залатыя і сярэбраны медалі заваявала другакурсніца Маладзечанскага дзяржаўнага каледжа Крысціна Бурак на міжнародным чэмпіянаце кандытарскага мастацтва, што праходзіў у Мінску.
Зборная каманда раёна «На стылі» адзначана дыпломам і спецыяльным прызам журы «Майстры крэатыву» на заключным этапе рэспубліканскай акцыі КВЗ-2017 «Асенні марафон».
Дзесяцікласніцы гімназіі-каледжа мастацтваў Ксенія Шымановіч і Анастасія Іванова ў складзе зборнай Мінскай вобласці трапілі ў лік пераможцаў па выніках алімпіяды Саюзнай дзяржавы «Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная агульнасць».