Новости Молодечно и Молодечненского района

І шчупака злавіў, і камізэльку апрануў

  • 2024-01-25 14:05:00
  • Алег БЯГАНСКІ

Віктар расказаў, што на гэты вадаём прыязджае рэгулярна. Тут водзяцца шчупак, плотка, акунь, іншая рыба. Увогуле, па меркаванні нашага земляка, вадаёмаў без рыбы не бывае. Бываюць няўмелыя рыбаловы. Мабыць, гэта сапраўды так.

У ДАДАТАК. Супрацоўнік АСВОДа яшчэ раз нагадаў асноўныя правілы зімовай рыбалкі. Перш чым ступіць з берага на лёд, уважліва агледзьцеся і намецьце маршрут руху, выбіраючы бяспечныя мясціны. Асабліва асцярожным трэба быць у месцах, пакрытых тоўстым слоем снегу, а таксама там, дзе хуткае цячэнне і выхад крыніц, паблізу кустоў, асакі, травы, што выступаюць над паверхняй, у месцах упадзення ў вадаёмы ручаёў. Выходзіць на лёд трэба ў неглыбокіх месцах. Для праверкі трываласці лёду выкарыстоўваць пешню або кол, а не біць нагой. Не рэкамендуецца прабіваць шмат лунак на блізкай адлегласці. І не трэба збірацца на лёдзе вялікімі групамі.