21.10.2020 14:05

Мастак Сяргей Бажко з Беразінскага: «Творчасць — выдатны сродак ад дэпрэсіі»

Сяргей Бажко лічыць сябе шчаслівым чалавекам. Усё яго жыццё звязана з творчасцю.

Мастак Сяргей Бажко з Беразінскага: «Творчасць — выдатны сродак ад дэпрэсіі» "Маладзечанская газета"

Сяргей Іванавіч працуе ў народнай студыі выяўленчага мастацтва аграгарадка Беразінскае. Размаўляць з ім цікава. Ён – як разгорнутая кніга, з радасцю дзеліцца жыццёвым вопытам, расказвае пра былыя падзеі, раскрывае сакрэты майстэрства. Таму да яго і цягнуцца вучні. Хлопчыкі і дзяўчынкі пад кіраўніцтвам мастака асвойваюць асновы тэхналогіі стварэння крэатыўных работ з розных матэрыялаў.

— Стараюся даць дзецям як мага больш, — гаворыць Сяргей Бажко. – У мяне таксама цяга да творчасці праявілася з дзяцінства. Сярод школьных прадметаў асабліва падабалася выяўленчае мастацтва.

Сяргей вучыўся ў Гарадзілаўскай сярэдняй школе. Пасля яе заканчэння служыў у арміі. Мастацкія здольнасці салдата заўважыла камандаванне часці. У выніку акрамя ваеннай спецыяльнасці ён асвоіў і афарміцельскае мастацтва.

— Мяне можна назваць універсальным спецыялістам, — адзначыў майстар. – Вучыўся на фрэзероўшчыка, заатэхніка. Атрымліваў веды ў Маскоўскім завочным універсітэце мастацтваў. Працаваў мастаком-афарміцелем у многіх арганізацыях. У час работы ў студыі праявіліся яшчэ і педагагічныя здольнасці.

Людзям на радасцьКрысціна Чарнэль і Антон Кісліцкі займаюцца ў Сяргея Бажко ўжо некалькі гадоў.

Карціны з цеста

Цестапластыка — адзін з любімых напрамкаў творчасці Сяргея Іванавіча. Тэхналогію стварэння аб’ёмных вырабаў з цеста майстар асвойваў самастойна. Улічваў спецыфіку матэрыялу, праводзіў творчыя эксперыменты. У выніку вынайшаў арыгінальную тэхніку, якая ў найбольшай ступені дазваляе раскрываць мастацкія вобразы.

— Цеста — жывы матэрыял, працаваць з ім вельмі цікава, — гаворыць Сяргей Бажко. – Раблю яго з мукі, солі і вады. Дадаю клей. Цеста высыхае хутка, таму працаваць трэба аператыўна. Кампазіцыю распрацоўваю загадзя. Пры стварэнні аб’ёмнай карціны выкарыстоўваю палачкі, скрабкі, іншыя інструменты. Яны патрэбныя, каб выдзеліць дробныя дэталі. Апошні этап работы – размалёўка «палатна».

У творах мастака выразна бачныя беларуская народныя матывы. Вось бабуля з дзядулем прыселі на лавачку. Або касец зрабіў невялікі перапынак у полі. Простыя, бытавыя сюжэты з паўсядзённага жыцця вяскоўцаў. Натхняюць майстра і казачныя персанажы, мясцовыя краявіды, гісторыя роднай зямлі. Работы Сяргея Іванавіча не раз выстаўляліся ў час раённых і абласных мерапрыемстваў.

Творца актыўна адгукаецца на падзеі ў краіне і на малой радзіме. Да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ён стварыў серыю работ, прысвечаных франтавікам і партызанам.  Хутка з’явяцца новыя тэматычныя работы, прысвечаныя раённым «Дажынкам» (свята працаўнікоў вёскі пройдзе ў наступным годзе ў Беразінскім).

Людзям на радасць

Сяргей Бажко ўстанавіў ля свайго дома некалькі драўляных скульптур, якія зрабіў сам. Назваў іх «Казачная фея», «Жытніца палёў», «Казачнік»… Цяпер дваровая тэрыторыя нагадвае сапраўдную галерэю. Паглядзець на скульптуры прыходзяць жыхары іншых вуліц. Тут любяць гуляць дзеці. Яны вучацца прыгажосці з маленства.

У галерэю ператварылася і лесвічная пляцоўка ў пад’ездзе, дзе жыве герой нашага аповеду. Заходзіш сюды — і нібы трапляеш на лясную паляну. Нават лесавік у рост чалавека сочыць за тым, што адбываецца. Дарэчы, гэты казачны персанаж лічыцца ў мясцовых жыхароў талісманам шчасця. Ля яго загадваюць жаданні маладажоны.

— Творчасць — выдатны сродак ад дэпрэсіі. Калі займаешся мастацтвам, настройваешся на пазітыў. У выніку твой настрой перадаецца іншым. Такім чынам свет вакол цябе становіцца больш добрым, — падзяліўся думкамі Сяргей Бажко.

Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://mgazeta.by/mir-uvlechenij/item/7879-mastak-syargej-bazhko-z-berazinskaga-tvorchasts-vydatny-srodak-ad-depresii.html#sigProId30d59d022b
Прочитано 1015 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Другие материалы в этой категории: « «Хутарок» сярод вёскі» Расцетайте, яблони и груши »

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить