23.08.2023 8:20

Як у Цыбулькі вырасла цыбуля

У рэдакцыйнай пошце чарговыя фотаздымкі дачнага ўраджаю. Іх даслаў нам маладзечанец Андрэй Цыбулька, у якога ёсць дача.

Як руплівы гаспадар, ён вырошчвае там усё неабходнае.

-- Дача для мяне аддушына ад работы і магчымасць выйсці з сусветнага павуціння, з якім звязана мая работа, -- заўважае наш чытач. -- Якія прыгожыя карцінкі не ствараў бы штучны інтэлект -- назіраць за прыродай сваімі вачыма куды больш прыемна. І сапраўдная асалода для душы.

Насенне цыбулі гатунку эксібішан Андрэй набыў праз інтэрнэт.

-- Справа ў тым, што мае сябры раней спрабавалі вырасціць такую цыбулю, -- расказвае дачнік. -- У адных атрымаўся добры ўраджай, у іншых -- не вельмі. Урэшце мы арганізавалі своеасаблівыя спаборніцтвы па вырошчванні расліны. У мяне самыя важкія галоўкі! Многія важаць звыш за 400 грамаў.

На зіму Цыбулькі назапасілі каля 50 кілаграмаў цыбулі. Андрэй спадзяецца, што цяпер яго сям’і ніякія прастуды не пагражаюць. А на пытанне, у чым сакрэт добрага ўраджаю, жартам гаворыць, напэўна, у тым, што ён і цыбуля -- «цёзкі».

Ірына РАБУШКА.
Фота: архіў Андрэя ЦЫБУЛЬКІ.

Паважаныя чытачы!
Удзельнічайце ў нашым фотаконкурсе!
Здымкі і кантактны нумар тэлефона дасылайце на Вайбер: 8-029-627-16-11.

Прочитано 1221 раз
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.