Калі едзеш па вёсцы Кучкі, адразу звяртаеш увагу на падворак Канстанціна ІВАНОВА. Ля яго плота створана сапраўдная выстаўка драўляных фігур.
– Упраўляцца з дрэвам я ўмею, – гаворыць гаспадар участка. – Працую вальшчыкам лесу ў Лебедзеўскім лясніцтве. Некалькі разоў станавіўся пераможцам і прызёрам прафесійных спаборніцтваў. Мне падабаецца, калі месца, дзе ты жывеш, прыгожае і ўтульнае.
Для вырабу стандартнага драўлянага садовага грыбка майстру патрабуюцца драўляная калода, бензапіла і 10 мінут. Для больш складаных фігур – дадатковыя інструменты і больш часу. Фантазія пры гэтым не абмежавана.
– Драўляны бусел ля майго ўчастка сімвалізуе ўдачу шчасце і дабрабыт. Жадаю гэтага ўсім аднавяскоўцам! – адзначыў Канстанцін Іваноў.
Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ