Новости Молодечно и Молодечненского района

Букет из мандаринов, конфет и... колбас

  • 2018-01-20 09:09:27
  • Лилия Липницкая

— Першы букет быў прызначаны для мамы. Можна сказаць, гэта быў знак багатага ўра-джаю. Я скарыстала цыбулю, кукурузу, часнок, моркву, салодкі перац, памідоркі, кабачок, — успамінае Насця. – Галоўным элементам букета для адной з сясцёр стаў чырвоны перац-чылі, што падкрэслівала неардынарнасць дзяўчыны. Сяброўка вырашыла зрабіць сюрпрыз мужу, і мы прыдумалі для яго букет з мясных прадуктаў, які можна лічыць самым арыгінальным падарункам. Выкарыстоўвала для работы і капусту-брокалі, вінаград, ківі, лімон, іншыя дары прыроды. Трэба прыдумаць ідэю, гарманічна сумясціць элементы па колеры і форме, каб яны былі добра бачныя, і ўсё гэта добра замацаваць і прыгожа ўпакаваць.

У Анастасіі знойдуцца варыянты і для салодкаежак. У ход ідуць мармелад, зефір, цукеркі, а таксама зеляніна, якую яна знаходзіць у кветкавых магазінах. Майстрыха гаворыць, што сюжэт складваецца сам сабой, калі яна бачыць у кандытарскім аддзеле штосьці цікавае. Звычайна такія падарункі выклікаюць здзіўленне і захапленне, і гэтыя эмоцыі натхняюць яе на далейшыя пошукі.

Унікальны, модны і карысны падарунак — гаворыць аўтар пра свае букеты.

Яшчэ Насця асвоіла дэкупаж і афармляе бутэлькі шампанскага, робіць мілыя сувеніры ў розных тэхніках, вывучае мастацтва дэкарацыі памяшканняў. Мяркуе, што творчыя здольнасці перадаліся ёй ад прабабкі Праскоўі, якая жыла ў Запарожскай вобласці і ўмела рабіць з рознакаляровай гафрыраванай паперы шыкоўныя кветкі. Такіх Насця больш нідзе не бачыла.

— Гэта яркі ўспамін дзяцінства, — гаворыць яна. — Мне было гадоў сем-восем, я яшчэ не зусім разумела паняцця творчасці, але яна, напэўна, ужо тады абуджалася ў мяне…

Муж Мікалай усяляк падтрымлівае жонку, дапамагае па гаспадарцы і ў доглядзе дваіх маленькіх дзяцей. Дарэчы, Насця — інжынер па адукацыі, працавала зваршчыцай на прадпрыемстве «Белхол».
Каб навагоднюю ёлку дзеці не перакулілі на падлогу, Насця сёлета рэалізавала варыянт, падгледжаны ў інтэрнэце: замацавала на сцяне трохвугольны каркас і ўпрыгожыла яго ігліцай, зялёнай мішурой, гірляндай і шарыкамі. Бяспечна і творча!

Фота: Аляксей ПЛАТКО.