Глорыя – гэта шчасце і слава

Сёння госця нашай пастаяннай рубрыкі, у якой мы расказваем пра людзей з рэдкімі і нязвыклымі імёнамі, маладзечанка Глорыя Груніг.

Глория Грунинг. Глория Грунинг. "Маладзечанская газета"

Так яе назвала мама. Калі яна чакала дачушку, прачытала ў газетным артыкуле пра знакамітую нямецкую княгіню Глорыю фон Турн-унд-Таксіс. Будучую маму вельмі ўразіла гэта асоба і гісторыя яе роду – аднаго з самых заможных у Германіі.

Цікава, што ў нашай Глорыі таксама нямецкія карані (па бацькавай лініі).

— У дзяцінстве я хацела быць Маргарытай. Да свайго імя прывыкла ў падлеткавым узросце. Увогуле, лічу, што людзям з незвычайнымі імёнамі больш складана ў жыцці, — заўважае дзяўчына. – Маё імя ў людзей вык-
лікае здзіўленне. Хаця ў параўнанні з іменем па бацьку (Юргенаўна) і прозвішчам яно не такое ўжо і арыгінальнае. Калі ў дзяцінстве я прачытала назву «Глорыя» на адным з маладзечанскіх магазінаў, доўгі час думала, што гэта ў мой гонар.

З часам Глорыя зацікавілася паходжаннем свайго імені. Яно мае лацінскія карані і азначае «шчасце», «слава». А нашчадкаў сваёй знакамітай цёзкі – нямецкай княгіні Турн-унд-Таксіс — нават спрабавала адшукаць у інтэрнэце. Пакуль не атрымалася, але дзяўчына спадзяецца, што лёс абавязкова звядзе іх.
Сярод вядомых Глорый нямала актрыс — Грэм, Свенсан, Сцюарт, Пірэс, Фостэр. Мала хто ведае аб тым, што амерыканка з такім іменем па прозвішчы Вандэрбілт (таксама актрыса, мастачка і пісьменніца) з’яўляецца адным з першых дызайнераў сініх джынсаў. А Глорыя Олрэд уваходзіць у лік самых паспяховых адвакатаў планеты.
Наша Глорыя вучыцца ў дзясятым класе СШ №11. Дзяўчына захапляецца гісторыяй, а будучую прафесію марыць звязаць з юрыспрудэнцыяй.

Ірына РАБУШКА.
Калі ў вас, вашых блізкіх, знаёмых, сяброў рэдкае імя, ёсць цікавая гісторыя, звязаная з ім, раскажыце нам пра гэта.
Тэл. 77-19-61, e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра..

Прочитано 1661 раз
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.