Дзве сястрычкі -- Ірбіс і Дарына

У Маладзечне жывуць сёстры Ірбіс і Дарына . Аб тым, як узнікла ідэя так назваць дзяўчынак, расказала іх мама Святлана Падгайская.

Ирбис и Дарина. Ирбис и Дарина. "Маладзечанская газета"


Першая ў Беларусі
Ірбіс — старэйшая дачушка, ёй восем гадоў. З іменем для яе вызначыліся яшчэ… за тры гады да нараджэння.
— Мой тата неяк разгадваў красворд, у якім было пытанне, як інакш называюць снежнага барса. Безумоўна, ірбіс! Бацьку вельмі спадабалася гучанне гэтага слова. Ён цвёрда сказаў: калі народзіцца ўнучка, абавязкова будзе Ірбіс. Тады мы нават не думалі, што неспадзяванае прароцтва спраўдзіцца. Пасмяяліся ды забыліся, — успамінае даўнюю сямейную гісторыю Святлана.
У 2008 годзе дакументы на нованароджаную рэгістравалі ў мясцовым аддзеле ЗАГСа. Працэдура афармлення заняла не адзін дзень. Работнікі службы не знайшлі дзіўнае імя ні ў якіх слоўніках. Ім давялося дасылаць запыты ў вышэйшыя органы.

— Калі нарэшце быў атрыманы станоўчы адказ, нам сказалі, што наша дзяўчынка на той момант першая ў краіне з такім іменем. Мажліва, яна да гэтага часу засталася адзінай беларускай Ірбіс, — усміхаецца яе мама. – Цікава, што дачушка з’явілася на свет за дзень да майго дня нараджэння.

У інтэрнэце пра значэнне гэтага імені ўдалося адшукаць толькі кароткі запіс, што яно ёсць у алтайскіх народаў, а само слова «ірбіс» рускія купцы-футроўшчыкі перанялі ў цюркскіх паляўнічых у XVII стагоддзі.

Трэба сказаць, што жывёліна ірбіс, якая водзіцца ў горных масівах Цэнтральнай Азіі, надзвычай рэдкая ў прыродзе, яна занесена ў Чырвоную кнігу Расіі і ў ахоўныя дакументы іншых краін. Паляванне на яе забаронена. Слова «ірбіс» у розных значэннях часам выкарыстоўваецца ў лексіконе нашых суседзяў-ра-сіян: напрыклад, так называюцца комплексная сістэма аўтаматызацыі бібліятэк, авіяцыйны радар, амфібійны катар, тэлебачанне ў Паўладары, кампанія па вырабе электронікі і гатунак цукерак.
Наша юная гераіня вучыцца ў трэцім класе СШ №12 і наведвае гурток выяўленчага мастацтва ў дзіцячым цэнтры культуры «Расток». Яна неаднойчы перамагала ў творчых конкурсах. Асабліва Ірбіс падабаецца маляваць жывёл. Калі вырасце, дзяўчынка марыць стаць ветэрынарным урачом. Мама заўважае, што старэйшая дачка разважлівая і лідар па натуры — ва ўсім для яе апора.

Падораная жыццём
Дапамагае Ірбіс упраўляцца і з малодшай непаседай-сястрой Дарынай, якой нядаўна споўнілася шэсць гадоў. Яе імя таксама з катэгорыі рэдкіх. Менавіта арыгінальнасць была асноўным крытэрыем пры яго выбары. Хаця апошнім часам яно становіцца папулярным у постсавецкіх краінах. Часам так называюць дзяўчынак у Польшчы, Чэхіі, Італіі, Англіі, толькі гучыць імя па-рознаму.

Існуюць тры асноўныя версіі яго паходжання. Згодна са старажытнаперсідскай, яно азначае «пераможца», са стараславянскай — «падораная жыццём», а з ірландскай — «невысокая».    
Самая вядомая жанчына з такім іменем – Дарына Шмідт, расійскі рэжысёр, мастак, аніматар, сцэнарыст.

Наша Дарына яшчэ толькі пачынае адкрываць для сябе жыццё. Пакуль ёй найбольш падабаецца бавіць час са старэйшай сястрой. Разам дзяўчынкі любяць гуляць з дамашнімі гадаванцамі – чарапахай Чучай, катом Цімам, сабакам Джэсікай, назіраць за акварыумнымі рыбкамі.

Папярэднія матэрыялы праекта пра людзей з цікавымі імёнамі "Што ў імені тваім".

Фота: Аляксей ПЛАТКО.
Калі ў вас, вашых блізкіх, знаёмых, сяброў рэдкае імя, ёсць цікавая гісторыя, звязаная з ім, раскажыце нам пра гэта. Тэл. 77-19-61,
e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра..

Прочитано 2030 раз
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Другие материалы в этой категории: Глорыя – гэта шчасце і слава »