Іларыя прыйшла з Элады

Іларыю так назвалі яе бацькі. Ім проста падабалася гэта арыгінальнае імя, карані якога бяруць пачатак аж са старажытнай Элады. У перакладзе яно азначае «вясёлая» або «радасная».

Іларыя прыйшла з Элады "Маладзечанская газета"

Паходзіць ад лацінскага слова «hilaris», якое было запазычана з грэчаскай мовы. Цікава, што ў Грэцыі, як і ў нашай краіне, імя Іларыя з’яўляецца рэдкім. Так найчасцей называюць дзяўчынак у Англіі, Германіі, Францыі, Іспаніі, Італіі і Польшчы, хіба толькі крыху адрозніваецца яго вымаўленне. Зрэшты, гэта імя сярод нямногіх, што маюць і мужчынскую форму, — Іларый і Іларыён.

Іларыі  Вештарт заўсёды падабалася яе імя. Дзяўчына нават ніколі не лічыла яго незвычайным.

— Значна часцей перапытваюць маё прозвішча, якое даводзіцца паўтараць літаральна па складах, — усміхаецца субяседніца. – Радня і сябры называюць мяне скарочана Лара. Калі так прадстаўляюся незнаёмцам, яны заўсёды думаюць, што гэта няпоўная форма імені Ларыса, але я заўсёды іх па-праўляю. Іларыя – і ніяк інакш!
Дзесяцікласніца гімназіі №10 пакуль шукае сябе, і ў яе шмат захапленняў – спорт, танцы, музыка (сёлета Іларыя закончыла дзіцячую школу мастацтваў па класе фартэпіяна). З задавальненнем наведвае і клуб аўтарскай песні ў сваёй гімназіі, спрабуе складаць лірычныя вершы. З асаблівым інтарэсам вывучае нямецкую і рускую мовы, а таксама гісторыю. Па меркаванні Іларыі, усе свае захапленні і здольнасці яна можа спалучыць і рэалізаваць у сферы журналістыкі. Пакуль для яе гэтая прафесія найбольш прыярытэтная.

Вядомыя ўладальніцы такога імені, якіх, дарэчы, нямнога, знайшлі сябе ў розных галінах. Напрыклад, італьянка Грацыяна — спявачка, яе суайчынніца Д’аміка – журналістка (асвятляе спорт і пераважна футбол), расіянка Грабеннікава – мадэль і актрыса.

Калі ў вас, вашых блізкіх, знаёмых, сяброў рэдкае імя, ёсць цікавая гісторыя, звязаная з ім, раскажыце нам пра гэта.
Тэл. 77-19-61, e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра..
Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Прочитано 1462 раз
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.